Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70-я ўгодкі беларускай службы Радыё Свабода


Журналісты беларускай службы Радыё Свабода Галіна Руднік (зьлева), Уладзімер Цьвірка і Барбара Вержбаловіч. Мюнхэн, 1960
Журналісты беларускай службы Радыё Свабода Галіна Руднік (зьлева), Уладзімер Цьвірка і Барбара Вержбаловіч. Мюнхэн, 1960

Падзеі 20 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Жывая гісторыя: 70 гадоў Беларускай службы Радыё Свабода

20 траўня 1954 году пачаліся беларускамоўныя перадачы Радыё Вызваленьне (пазьней — Радыё Свабода). Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе Беларускай службы і прапануем вам нізку гістарычных матэрыялаў.

«Гаворыць Радыё Вызваленьне...»

Гэта рэпрынтнае выданьне першага зборніка радыёперадач «з вольнага сьвету для суродзічаў», які «стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне» выйшаў у Мюнхэне у 1956 годзе.

Чытаць кнігу (PDF)

«Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік

Больш як сорак гадоў Галіна Руднік (1930–2017) аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. У 2011 годзе Свабода апублікавала ўспаміны Галіны Руднік.

«На хвалі Свабоды»

Цыкль перадачаў «На хвалі Свабоды» Сяргея Шупы, прысьвечаных гісторыі Радыё Свабода (1954–2013), якія гучалі на нашых хвалях у 2003, 2004, 2009 і 2014 гадах.

«Свабода бяз радыё: больш Свабоды»

30 красавіка 2019 году на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучаў наш сыгнал. Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі.

І на закуску: рок-гіт ад гурту Ulis

У 1990 годзе паэт Фэлікс Аксёнцаў і лідэра гурта Ulis Вячаслаў Корань напісалі песьню «Радыё Свабода», якая ад часу свайго стварэньня стала гітом і гімнам пакаленьня.

Таксама ў гэты дзень

1902 — Куба здабыла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1962 — пачаў курсаваць гомельскі тралейбус.

1983 — упершыню апублікавалі інфармацыю пра вірус імунадэфіцыту чалавека. Артыкул у часопісе Science падрыхтавалі Робэрт Гало і Люк Мантанье.

2002 — Усходні Тымор здабыў незалежнасьць ад Інданэзіі.

2019 — Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1902Язэп Пушча, паэт, вязень ГУЛАГ

1923Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля.

1944 Джо Кокер, ангельскі сьпявак.

1946Шэр, амэрыканская акторка і сьпявачка.

1962Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

1985 — Ганна Ўланава, літаратарка, сьпявачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

1992Ігар Лосік, блогер і журналіст Радыё Свабода. 14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на закрытым паседжаньні ў СІЗА-3 прыгаварыў Лосіка да 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачаньняў у арганізацыі масавых беспарадкаў і распальваньні варожасьці. За кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.

Ігар Лосік, архіўнае фота
Ігар Лосік, архіўнае фота

У памяці

1506Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі.

1918Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак і палітык.

2006 Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Уладзімер Плешчанка з дачкой Натальляй
Уладзімер Плешчанка з дачкой Натальляй

2009 — Алег Янкоўскі, расейскі актор беларускага паходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG