Дзень у гісторыі
1855 — быў заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.
1916 — Альбэрт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю агульную тэорыю адноснасьці.
1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які прапанаваў заснаваць прэмію, вядомую пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929 годзе.
1928 — у Нью-Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.
1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася падпісаньнем Варшаўскай дамовы.
1994 — у Тураве пастаўлены помнік Кірылу Тураўскаму.
2011 — у Менску пачаўся судовы працэс над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам, а таксама ўдзельнікамі Плошчы Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым і Дзьмітрыем Буланавым. Усіх іх абвінавацілі ў масавых беспарадках.
2017 — гурт Naviband выйшаў у фінал Эўравізіі-2017. Гэта быў першы выпадак, калі Беларусь на конкурсе прадстаўлялі зь песьняй па-беларуску.
У гэты дзень нарадзіліся
1904 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст.
1916 — Камілё Хасэ Сэля, гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1989 году.
1947 — Раіса Баравікова, беларуская пісьменьніца і перакладчыца.
У памяці
1981 — Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.
1990 — Венядзікт Ерафееў, расейскі пісьменьнік.