Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — лідар у ЭАЭС па росьце цэнаў на бэнзін у гадавым вымярэньні


Беларусь — лідар у Эўразійскім эканамічным саюзе па росьце цэнаў на бэнзін у гадавым вымярэньні, сьведчаць зьвесткі аддзелу галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У сакавіку 2023 году цэны на бэнзін у Беларусі ў параўнаньні з сакавіком 2022 году вырасьлі на 10,3%. Для параўнаньня: за гэты пэрыяд у Казахстане цэны на бэнзін вырасьлі на 0,1%, у Расеі — не зьмяніліся, у Кіргізстане — упалі на 14,9%, у Армэніі — упалі на 26,9%.

Што да дызэльнага паліва, у сакавіку 2023 году ў параўнаньні з сакавіком 2022-га найбольш цэны на яго вырасьлі ў Кіргізстане (на 16,3%), за ім Казахстан (на 15,9%), Беларусь — на трэцім месцы (на 10%), далей — Расея (+6,2%). У Армэніі за гэты пэрыяд цэны на дызэльнае паліва ўпалі на 2,8%.

У сакавіку ў параўнаньні зь лютым 2023 году (а таксама параўнаньні са сьнежнем 2022 году) цэны на бэнзін у Беларусі зьнізіліся на 1,7%, цэны на дызэльнае паліва за гэты пэрыяд упалі на 1,6%.

Апошні раз у Беларусі аўтамабільнае паліва даражэла 28 чэрвеня 2022 году (з 1 сакавіка 2022 да гэтай даты кошты падвышаліся 18 разоў — нязьменна на 2 капейкі).

Сёлета з 7 сакавіка канцэрн «Белнафтахім» штотыдзень зьніжае цэны на аўтамабільнае паліва на 1 капейку. Пасьля восьмага зьніжэньня з 25 красавіка літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра каштуе 2,28 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,38 руб., АІ-98-К5-Эўра — 2,60 руб., дызэльнага паліва — 2,38 руб..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG