Дата дня
19 красавіка 1881 году нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1670 — горад Ліда атрымаў Магдэбурскае права.
1783 — Крым быў далучаны да Расеі паводле ўказу расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Датуль паўвостраў ніколі ня быў расейскім, хоць многія лічаць яго спрадвеку расейскай зямлёй.
1919 — польскія войскі перанялі тагачасную сталіцу краю Вільню ў расейскіх бальшавікоў. У гэты ж дзень у Белавескай пушчы быў забіты апошні зубар. Сёньняшнія зубры — гэта вынік аднаўленьня папуляцыі.
1943 — у Варшаўскім гета пачалося збройнае паўстаньне супраць нацыстаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1881 — Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
У памяці
1519 — памёр Войцех Радзівіл, рэлігійны дзеяч ВКЛ, біскуп Луцкі і Віленскі.
1602 — памёр Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец «Катэхізісу» (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
1824 — памёр Джордж Байран, ангельскі паэт.
1882 — памёр Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец.