Георгі Шылін зь сям’ёй у 2015 годзе перабраўся жыць у Чэхію. Сваю гісторыю беларус вырашыў апісаць у кнізе «Я эмігрант». Ілюстрацыі да яе зрабіла беларуская мастачка Вольга Якубоўская, вядомая па сэрыі карцін «Беларусы-коцікі».
Георгі Шылін расказаў Свабодзе, што сці 2015 дадаць?
ам прайшоў нялёгкі шлях эміграцыі і лічыць, што ягоны досьвед будзе карысным для іншых людзей, якія вымушана пакінулі радзіму. Ідэя кнігі пачалася зь ягоных допісаў у сацыяльных сетках.
«Мае сябры і падпісчыкі казалі, што ў цябе дасьціпныя допісы, шмат досьведу, чаму б не сабраць гэта ў кнігу? Сяброў і падпісчыкаў, а цяпер і чытачоў, цікавіў ня столькі матэрыяльны аспэкт эміграцыі, а больш псыхалягічны», — патлумачыў Георгій.
Большую частку першага накладу кнігі, 100 асобнікаў, ён раздаў. Кажа, што выданьне ўжо трапіла да Сьвятланы Ціханоўскай і заснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака. Кнігу таксама можна знайсьці ў электронным варыянце.
Аўтар абяцае, што сродкі ад продажу выданьня пойдуць у фонд BySol і будуць разьмеркаваныя на дапамогу палітзьняволеным і беларусам, якія праз рэпрэсіі апынуліся ў цяжкай сытуацыі.
«Асноўны мой пасыл да людзей такі, што можна дапамагаць ня толькі грашамі. Многія з нас таленавітыя людзі. Таму ёсьць шмат варыянтаў дапамогі нашым палітзьняволеным», — дадаў аўтар кнігі.
Разам з кнігай у фонд былі перададзены ілюстрацыі Вольгі Якубоўскай. Плянуецца, што іх выставяць на аўкцыён.