Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыі на водаправодзе ў Гомлі і Пінскім раёне. Гэта ўжо шосты падобны выпадак за тыдзень у Беларусі


7 красавіка чарговыя аварыі на водаправодзе здарыліся ў Гомлі і ў вёсцы Новы Палац Пінскага раёну.

У Гомлі прарвала водаправод у Савецкім раёне на вуліцах з прыватным сэктарам Далёкая, 2-я Заводзкая а 13 гадзіне дня. Было парушана водазабесьпячэньне 40 дамоў, у якіх пражывае 96 жыхароў. Ратавальнікі паведамляюць, што робяць захады дзеля ліквідацыі аварыі. Пакуль арганізавалі падвоз пітной вады жыхарам.

Таксама аварыя на водаправодзе здарылася ў Пінскім раёне, у вёсцы Новы Палац. Там пашкоджаны цэнтральны вадавод. Без вады засталіся 26 мясцовых жыхароў і падключаны да воднай артэрыі псыханэўралягічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе пражываюць 293 чалавекі.

Для жыхароў арганізавалі падвоз пітной вады. Камунальнікі пачалі аварыйна-аднаўленчыя работы, але месца парыву знаходзіцца ў зоне затапленьня грунтавымі водамі, таму працы могуць зацягнуцца. Заўтра камунальнікі плянуюць зрабіць часовы «альтэрнатыўны водаправод», піша БелТА.

  • 4 красавіка прарвала водаправод у Берасьці, у месцы прарыву ўтварылася сапраўднае возера. У многіх дамах Берасьця зьнікла халодная вада, або напор моцна зьнізіўся. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што ў некаторых кватэрах вада калі і была, то ржавая.
  • 3 красавіка прарвала водаправод у Лагойску. Без водазабесьпячэньня засталася частка гораду, у тым ліку Лагойская цэнтральная раённая бальніца і дом-інтэрнат.
  • 2 красавіка ў выніку прарыву водаправоду без вады засталіся 10 шматкватэрных і 30 прыватных жылых дамоў у Докшыцах.
  • Таксама 2 красавіка прарвала водаправод у Сьветлагорску, у мікрараёне Юбілейным.
  • 30 сакавіка адбылася аварыя на трубаправодзе ў старой частцы Барысава. Жыхары гэтага мікрараёну і частка новага засталіся безь пітной вады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG