Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі вывезьлі былую палітзьняволеную Дануту Перадню


Данута Перадня
Данута Перадня

Палітзьняволеная цяпер у Польшчы.

Пасьля вызваленьня Дануту Перадню эвакуавалі ў Польшчу. Цяпер абвясьцілі збор на падтрымку былой палітычнай зьняволенай.

20-гадовую студэнтку Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова затрымалі 28 лютага 2022 году, калі яна прыехала на маршрутцы з Качэрычаў (цяпер афіцыйная назва — Кіраўск) у Магілёў.

У віну дзяўчыне паставілі тое, што яна 27 лютага перапосьціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст з рэзкай крытыкай Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі за вайну супраць Украіны. Таксама там заклікалі да вулічных выступаў і пісалі пра тое, што беларускае войска ня мае пэрспэктывы, калі непасрэдна ўступіць у вайну.

10 чэрвеня таго году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ўнёс Дануту Перадню ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Перад арыштам Перадня была студэнткай-выдатніцай і мела ад пэдагогаў толькі станоўчыя характарыстыкі. Аднак адразу пасьля завядзеньня крымінальнай справы яе адлічылі з унівэрсытэту.

За той перадрук антываеннага допісу Перадні далі 6,5 гадоў турмы, зь якіх яна адседзела тры, а затым была выпушчаная па памілаваньні.

Амаль год Данута правяла ў СІЗА, яшчэ амаль два гады — у гомельскай калёніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG