«Мая сястра жыве ў суседнім доме. Казала, што раніцай адправіла дачку ў краму па ваду, дык у бліжэйшых ужо ўсё разабралі», — расказала дзяржаўнаму выданьню жыхарка гэтага раёну.
Як расказалі «Мінскай праўдзе» ў «Барысаўвадаканале», спэцыялісты апэратыўна пачалі рамонт магістральнага трубаправоду.
«У цяперашні час аварыя лякалізаваная», — заявіла ідэоляг прадпрыемства Людміла Мельнічук.
Аднак папярэдзіла, што «магчыма часовае пагаршэньне якасьці пітной вады».
Спэцыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Барысаўводаканал» арганізавалі па заяўках падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах на сацыяльна значныя аб’екты і людзям.
«Вада ідзе, але яе немагчыма піць. Уся іржавая. Таму і стаім у чарзе, чакаем другую машыну з вадой. Абяцалі падвезьці. Ужо паўгадзіны стаім», — расказаў мужчына.
У Барысаўводаканале таксама запэўнілі, што дыспэтчарская служба будзе кругласутачна прымаць заяўкі ў пытаньнях якасьці пітной вады. Па выніках іх разгляду прымуць рашэньне аб правядзеньні пазаплянавых прамывак водаправоднай сеткі і арганізацыі падвозу вады нарматыўнай якасьці.
- Гэта ўжо трэцяя маштабная аварыя ў Беларусі за апошнія месяцы. Апошні такі выпадак здарыўся ў горадзе Ветка Гомельскай вобласьці 30 студзеня. Раней, 16 студзеня, без вады праз адключэньне аварыйнага кляпана засталіся амаль 19 тысяч жыхароў Пружанаў. Раённая лякарня абмежавала плянавую шпіталізацыю і прыём аналізаў, а пацыентаў стаматалягічнага профілю сталі прымаць толькі экстранна. Ваду пружанцам далі толькі пасьля 19 гадзіны наступнага дня.