Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 дамоў у Докшыцах засталіся без вады. Гэта ўжо другі падобны выпадак у Беларусі за тыдзень


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

10 шматкватэрных і 30 прыватных жылых дамоў у Докшыцах засталіся без халоднай вады — прычынай стаў выхад са строю глыбіннай помпы сьвідравіны водазабору, паведаміла МНС Беларусі.

Паведамленьне аб надзвычайным здарэньні паступіла ўчора ў 19:50. Аднавіць водазабесьпячэньне плянавалі да 09.00 2 красавіка, але паведамленьня аб аднаўленьні водазабесьпячэньня на момант публікацыі не было.

Докшыцкі водаканал 2 красавіка паведаміў, што праводзяцца аварыйна-рамонтныя работы, жыхарам арганізавалі падвоз пітной вады. Пункты раздачы працавалі з 8 да 11 гадзін каля дамоў 36 і 46 — вул. Палявая і 51 — вул. Гайдара.

30 сакавіка адбылася аварыя на трубаправодзе ў старой частцы Барысава. Жыхары гэтага мікрараёну і частка новага засталіся безь пітной вады.

Да гэтага дзьве буйныя аварыі на вадаправодзе здарыліся ў студзені. 30 студзеня аварыя здарылася ў горадзе Ветка Гомельскай вобласьці, 16 студзеня без вады праз адключэньне аварыйнага кляпана засталіся амаль 19 тысяч жыхароў Пружанаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG