«Вось у гэтым будынку 105 гадоў таму была прынята грамата, якая абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку як незалежную і вольную дзяржаву, — кажа Рубен Аруцюнян. — А 5 гадоў таму нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч сказала, што ўжо вырасла маладое пакаленьне, якое ведае і любіць сваё мінулае і гатова за яго змагацца. Аднак і гісторыя, і сучаснасьць паказваюць, што дэмакратыя і незалежнасьць — ня дадзенасьць. Іх трэба адстойваць і аднаўляць», — адзначае ён.
Часовы павераны ў справах ЗША падкрэсьлівае ў звароце, што беларусы зрабілі свой выбар «на карысьць дэмакратыі, сувэрэнітэту і незалежнасьці, міру і супраць вайны».
«Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымліваюць гэты выбар і застаюцца на баку беларускага народа. З Днём Волі!», — сказаў Рубен Аруцюнян.