Як паведаміла дзяржаўная газэта «Беларусь сегодня», урад падвысіў цэны на гародніну так званага «баршчавога набору».
«У Беларусі прыняты захады, каб на паліцах крамаў было дастаткова бульбы і іншай гародніны. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Дар’я Палазкова. Урад ухваліў апэратыўныя захады па вырашэньні сытуацыі, якая ўзьнікла з-за дыспарытэту цэн, калі нашым вытворцам больш выгадна было пастаўляць бульбу на зьнешнія рынкі. З 17 красавіка набыла моц пастанова Савета Міністраў нумар 713(7), якая ўносіць карэкціроўкі ў сыстэму рэгуляваньня цэн. Згодна з дакумэнтам, лімітаваная максымальная адпускная цана на бульбу павялічананая з 76 капеек да 1 рубля», — піша «Беларусь сегодня».
Фармальна для падтрымкі беларускіх вытворцаў павялічаныя гранічныя максымальныя адпускныя і розьнічныя (аптовыя) цэны на бульбу сьвежую, за выключэньнем мытай, капусту белакачанную сьвежую, за выключэньнем раняй, і цыбулю рэпчатую, за выключэньнем чырвонай і белай, якія будуць дзейнічаць да 15 траўня 2025 года, — піша выданьне.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня і аблвыканкамы заявілі, што маюць дастаткова бульбы для ўнутранага рынку.
Форум