Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 360 тысяч чалавек знаходзяцца за рысай беднасьці, — Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

3,9% насельніцтва Беларусі мае сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы, ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак на ўзровень жыцьця ў чацьвёртым квартале 2022 году.

Сярэднедушавы даход — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры яго разьліку ўлічваецца ўсё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.

Калі ўзяць колькасьць насельніцтва на пачатак 2022 году — гэта 9 мільёнаў 255,5 тысячы чалавек (больш сьвежых зьвестак Белстат не публікаваў), атрымліваецца, што за рысай беднасьці ў кастрычніку–сьнежні 2022 году знаходзіліся каля 361 тысячы чалавек. У іх сярэднедушавы даход, ніжэйшы за бюджэт пражытковага мінімуму, які цяпер складае 339 рублёў 83 капейкі (а да гэтага быў 328 рублёў 50 капеек).

Найбольш малазабясьпечаных у 4-м квартале 2022 году, паводле Белстату, было ў Магілёўскай вобласьці — 5,9% насельніцтва, за ёй Берасьцейская — 5,6%, Гомельская — 5,5%, Віцебская — 5,1%, Горадзенская — 3% і Менская (2,8%) вобласьці. Найменш малазабясьпечаных у Менску — 1,8% насельніцтва.

На праблему малазабясьпечаных раней зьвярталі ўвагу нават афіцыйныя прафсаюзы.

У першым паўгодзьдзі 2021 году, паводле Белстату, за рысай беднасьці жыло 4,2% насельніцтва, або каля 390 000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG