Тытул найлепшай крыптакампаніі году атрымала SOFTSWISS, заснаваная ў Менску, піша dev.io.
Па ўмовах, атрымаць прэмію ў гэтай намінацыі магла кампанія, якая прапануе ў сфэры iGaming інавацыйныя паслугі і рашэньні з выкарыстаньнем крыптавалюты, а таксама змагла даказаць высокую якасьць прадукту і перавагу над канкурэнтамі.
Як выглядае ўзнагарода:
Уручэньне прэмій праходзіла ў Лёндане. Усяго пазмагацца за званьне лепшых па вэрсіі журы сабраліся прадстаўнікі больш як 30 вядучых сусьветных гульцоў рынку.
SOFTSWISS зьяўляецца адным зь вядучых сусьветных распрацоўнікаў праграмнага забесьпячэньня. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі і на Мальце. Яна першай у сьвеце стварыла ўнікальнае і бясьпечнае рашэньне для працы з крыптавалютамі ў сфэры онлайн-забаў.