Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандар Капшуль ужо 41 дзень трымае галадоўку


Аляксандар Капшуль
Аляксандар Капшуль

З 31 сьнежня палітвязень Аляксандар Капшуль абвясьціў галадоўку супраць парушэньня заканадаўства падчас яго ўтрыманьня ў гомельскім СІЗА.

Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён ня піў нават вады, паведамляе «Вясна».

Аляксандар Капшуль — адзін з фігурантаў так званай справы «Рабочага руху». Яго затрымалі 25 верасьня 2021 году на тэрыторыі Расеі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія тайна вывезьлі яго ў Менск. Паводле зьвестак праваабаронцаў, у палітвязьня была зламаная нага і пашкоджаная рука.

Суд па справе «Рабочага руху» праходзіць у Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада. Фігурантамі справы зьяўляюцца адразу 10 палітвязьняў — Аляксандар Капшуль, Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька.

Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі. Працэс разглядае судзьдзя Аляксандар Піскуноў.

Усе 10 палітвязьняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве. Таксама яны адмовіліся даваць паказаньні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга сьледзтва ў КДБ.

27 сьнежня працэс усправе «Рабочага руху» закрылі да вынясеньня прысуду, піша «Вясна». 27 сьнежня стала вядома, што ўсе фігуранты справы адмовіліся даваць паказаньні ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG