Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе фігуранты справы «Рабочага руху» на судзе адмовіліся даваць паказаньні


Падсудныя па справе «Рабочага руху»
Падсудныя па справе «Рабочага руху»

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой зьяўляюцца дзесяць палітзьняволеных. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі.

На лаве падсудных — Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандар Капшуль.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшуля дадаткова — у «незаконных дзеяньнях у дачыненьні агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерылу дадаткова — у «паклёпе» (арт. 188 КК).

Палітвязьням пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Працэс разглядае судзьдзя Аляксандар Піскуноў.

Раней усе дзесяцёра падсудных не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве.

На працэсе дасьледавалі матэрыялы справы, дапыталі пацярпелых і сьведкаў. Меў адбыцца таксама допыт палітвязьняў, але ўсе яны адмовіліся даваць паказаньні, піша «Вясна». Таму цяпер на працэсе агучваюцца ранейшыя паказаньні, якія палітвязьні давалі падчас сьледзтва ў КДБ. Тады допыты фіксавалі на відэа — яны дэманструюцца ў судовай залі.

  • «Рабочы рух» узьнік у 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідэры і актывісты страйкаў 2020 году. Справай «Рабочага руху» займаўся КДБ. Падставай для яе завядзеньня сталі спробы арганізаваць страйк на буйных прамысловых прадпрыемствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG