Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар юстыцыі Беларусі анансаваў перарэгістрацыю палітычных партый


Міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка
Міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка

У Беларусі на гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны ня могуць ажыцьцяўляць дзейнасьць.

Працэс перарэгістрацыі палітычных партый пачнецца ў бліжэйшы час, паведаміў 3 лютага міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка, перадае БЕЛТА.

Міністар нагадаў, што нядаўна сэнатары на дзясятай сэсіі Савету Рэспублікі ўхвалілі законапраект «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў». Праект будзе накіраваны Аляксандру Лукашэнку.

Дакумэнтам прадугледжана павелічэньне мінімальнага парога колькасьці для стварэньня палітычнай партыі, неабходнасьць стварэньня арганізацыйных структур палітычных партый у кожнай вобласьці і ў Менску.

Правесьці перарэгістрацыю партый Аляксандар Лукашэнка даручыў у верасьні 2020 году пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта і масавых пратэстаў. Потым у лютым 2021 году ён яшчэ раз запатрабаваў зрабіць гэта на працягу паўгодзьдзя. Але дагэтуль перарэгістрацыя так і не была праведзена.

У 2022-м была зьменена Канстытуцыя, а на распрацоўку і прыняцьце абноўленага закону аб партыях спатрэбіўся яшчэ амаль год. У Беларусі на гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны ня могуць ажыцьцяўляць дзейнасьць, многія іх актывісты і лідэры ў эміграцыі або ў турмах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG