Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Позірк. Навіны пра Беларусь».
У беластоцкай лякарні паведамілі, што лячэньне будзе аплочанае з фонду здароўя Польшчы, бо ў хлопчыка ёсьць Карта паляка. Ягоная маці, як паведамляецца, абяцае аддаць сродкі, якія ня будуць выкарыстаныя, на дабрачыннасьць.
У Беластоку 17 студзеня кіроўца «Таёты» зьбіла 6-гадовага Мішу з Горадні. Сям’я была ў Польшчы ў кароткай паездцы і зьбіралася вяртацца ў Беларусь. Пэўны час хлопчык знаходзіўся ў штучнай коме.