Па словах аднаго з відавочцаў, узброеныя сілавікі ўварваліся на вечарынку каля трох гадзін ночы і загадалі прысутным легчы тварам у падлогу.
«Больш за ўсё я ашалеў з таго, што яны ўсе былі са зброяй. Вось гэта было вельмі страшна. Хто не клаўся, таго п...і. У майго знаёмага каля носа і на барадзе парэз. Хто паднімаў галаву, іх адразу апускалі. Кагосьці нагой, кагосьці па рэбрах маглі ламануць», — распавёў ён «Мэдыязоне».
Наведвальнікаў і супрацоўнікаў Hide, якія ляжалі на падлозе, абнюхаў міліцэйскі сабака, распавёў відавочца.
«Хадзіў чувак з вялікім пакетам, у ім нешта белае як у капсулах было. Амаль адразу, як сабака мінуў, людзей пачыналі аглядаць. Агляд адзеньня, тэлефона, заходзілі ў тэлеграм, у фота», — успамінае ён.
Чытачка «Нашай Нівы» таксама падзялілася з рэдакцыяй падрабязнасьцямі здарэньня.
«У 2:30 уварваўся АМАП, паклаў нас тварам у падлогу. Я была на другім паверсе, нас абнюхаў сабака.
Дзяўчатам дазволілі сесьці на канапу, я сядзела і пыталася, чаму нас да гэтага часу ўтрымліваюць, калі ў нас нічога няма.
Прасіла паказаць пасьведчаньне, за што мяне ўдарылі па твары, я ўпала з канапы. Мне сказалі „Д... я разумная? Тады ляжы“. Я ляжала на падлозе, мне выломлівалі рукі, нам не давалі хадзіць у туалет. Калі нарэшце пусьцілі, мяне абшукалі аж да трусоў, лазілі ў тэлефоне.
Адпусьцілі мяне каля 5 раніцы, у клюбе заставалася яшчэ шмат людзей, я ня ведаю ці забралі каго то. Але гэта была жэсьць».
Уначы з 5 на 6 лістапада сілавікі на вечарыне мінскай арт-прасторы Hide і затрымалі аднаго з гасьцей.