Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багінская расказала, як сілавікі пасьля затрыманьняў возяць яе ў псыхіятрычны шпіталь «Навінкі»


Ніна Багінская
Ніна Багінская

Пасьля прагулак зь бел-чырвона-белым сьцягам Ніну Багінскую нярэдка адвозяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў менскім мікрараёне Навінкі.

Як паведаміла сама 75-гадовая Ніна Багінская ў інтэрвію BPN такім чынам сілавікі хочуць даказаць «яе неадэкватнасьць», адна лекары адмаўляюць у шпіталізацыі.

Апошні выпадак адбыўся 19 верасьня, калі Багінская выйшла на адзіночную акцыю з нагоды 31-й гадавіны абвяшчэньня дзяржаўным сьцягам бел-чырвона-белага (ён меў такі статус да рэфэрэндуму 1995 года).

«Я пайшла гуляць ад Акадэміі мастацтваў, паўтарыла ўчынак Алеся Пушкіна. Цэлую гадзіну ішла, — адзначыла грамадзкая актывістка. — У руцэ бчб ( невялікі, на грудзях [плякат] „Палітвязьням свабоду“. Мяне ўзялі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС на мосьце праз Сьвіслач».

Па словах Багінскай, яе са сьцягам і плякатам даставілі ва ўпраўленьне міліцыі. Там яна патлумачыла акцыю тым, што сьцяг гістарычны, а 2022 год Лукашэнка аб’явіў Годам гістарычнай памяці.

«Пасадзілі мяне за краты, дзе сядзяць злачынцы. Мне іх шкада, бо не зусім адэкватны там быў чалавек. Я зладзіла акцыю непадпарадкаваньня: сталі мяне распытваць, а я не размаўляю, таму што пасадзілі за краты. Я не злачынца», — сказала Багінская.

Пасьля гэтага «выклікалі хуткую дапамогу з Навінак».

«Ня першы раз выклікаюць. Хочуць даказаць, што я не зусім адэкватная», — мяркуе актывістка.

У той раз Багінская ў Навінках «падпісала паперы», і яе адпусьцілі.

«Але не зусім, а зноў прывезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну і пасадзілі ў камэру. Я пасьмяялася. Вады пасьпела папіць, калі была ў Навінках, але хацелася есьці», — сказала актывістка.

У кастрычніку 2020 года Аляксандар Лукашэнка публічна папрасіў сваіх сілавікоў не затрымліваць Багінскую:

«Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазыцыі ня будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ, жартам кажу, яна яшчэ службе бясьпекі [Зянона] Пазьняка працавала. Ну, малайчына, яна перакананы чалавек».

Нягледзячы на даручэньне Лукашэнкі, Багінскую затрымліваюць, але суды яе не арыштоўваюць, а толькі штрафуюць. У лістападзе 2020 года ў яе кватэры адбыўся ператрус.

У канцы кастрычніка аб Ніне Багінскай напісала нямецкая газэта Berliner Morgenpost, назваўшы яе «апошнім беларускім дэманстрантам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG