Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акупаванай Луганшчыне расейскія войскі выкарыстоўваюць мясцовых жыхароў у якасьці «жывога шчыта», — Генштаб УСУ


Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы.

«На часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласьці падразьдзяленьні расейскіх акупацыйных войскаў працягваюць выкарыстоўваць мірнае насельніцтва ў якасьці „жывога шчыта“. Так, паводле наяўнай інфармацыі, у горадзе Сватове акупанты працягваюць разьмяшчаць свае падразьдзяленьні ў школах і на прадпрыемствах, а мясцовае насельніцтва прымушаюць працягваць працаваць і вадзіць дзяцей на заняткі, нягледзячы на абстрэлы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Расейскія войскі не ўпершыню выкарыстоўваюць мясцовых жыхароў у якасьці «жывога шчыта».

Напярэдадні кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Яраслаў Янушэвіч заявіў, што расейскія вайскоўцы хочуць узяць у закладнікі жыхароў акупаванай Херсонскай вобласьці і выкарыстоўваць іх у якасьці «жывога шчыта». Так ён пракамэнтаваў так званую «эвакуацыю» з Херсонскай вобласьці, якую абвясьцілі акупацыйныя войскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG