Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індывідуальную прадпрымальніцу, якая зьбіралася перадаць уладам пэтыцыю, арыштавалі на 30 сутак


Тацьцяна Шастак
Тацьцяна Шастак

У калектыўным звароце да старшыні Наваполацкага гарвыканкама прадпрымальнікі прасілі растлумачыць ім, як працаваць у новых умовах з цэнаўтварэньнем, паведамляе «Віцебская Вясна».

Тацьцяну Шастак затрымалі а сёмай раніцы 26 кастрычніка, калі яна выходзіла з дому ў Полацку, і даставілі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Пасьля складаньня пратакола ў яе кватэры сілавікі правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ўсе дакумэнты з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзьмітрыя Дзямідава і асабісты тэлефон.

У той самы дзень Полацкі раённы суд арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжаньне, бо судовы працэс прайшоў раптоўна ў паскораным рэжыме.

Па якім менавіта артыкуле арыштаваная лідэр прадпрымальнікаў, пакуль невядома. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавачваюць Тацьцяну.

29 кастрычніка сваякі спрабавалі зрабіць перадачу Тацьцяне ў СІЗА Віцебскага аблвыканкама, дзе яна адбывае арышт. Аднак начальнік СІЗА адмовіўся прымаць ежу без тлумачэньня прычын, але дазволіў перадаць зьняволенай толькі сродкі асабістай гігіены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG