Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі агучылі тэрміны, да якіх плянуюць аднавіць Крымскі мост пасьля выбуху і пажару 8 кастрычніка


Пашкоджаны расейскі мост у анэксаваны Крым, 8 кастрычніка 2022
Пашкоджаны расейскі мост у анэксаваны Крым, 8 кастрычніка 2022

Завяршыць аднаўленьне моста заплянавалі да 1 ліпеня 2023 году.

Кіраўнік ураду Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў распараджэньне, паводле якога вызначаныя тэрміны аднаўленьня Крымскага моста, на якім 8 кастрычніка адбыўся пажар.

З тэксту распараджэньня расейскага ўраду, як паведамляе праект Радыё Свабода «Крым. Реалии», вынікае, што адзіным падрадчыкам працаў будзе кампанія «Нижнеангарсктрансстрой», якая павінна завяршыць аднаўленьне моста да 1 ліпеня 2023 году.

У той жа час у распараджэньні расейскага ўраду не ўдакладняецца кошт рамонтных прац.

Раніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосьце здарыўся пажар. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ заявіў, што на мосьце адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі.

У выніку пажару абваліліся два пралёты дарожнага пакрыцьця, а таксама згарэла частка чыгуначных шляхоў.

Акупацыйныя ўлады Крыму заяўлялі, што рух па Крымскім мосьце аднавіўся празь некалькі гадзін пасьля здарэньня, але потым паведамілі, што змогуць яго аднавіць толькі праз 1,5 месяца.

12 кастрычніка ў Расеі заявілі, што арганізатарам пажару на Крымскім мосьце стала Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, яго кіраўнік Кірыла Буданаў, іншыя супрацоўнікі, а таксама «агентура».

Тады ж ФСБ Расеі паведаміла аб затрыманьні выканаўцаў — пяцёх грамадзян Расеі, трох грамадзян Украіны і аднаго грамадзяніна Армэніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG