Знакаміты ўрадавы будынак у сталіцы ўзьвялі ў 1930—1934 гг. паводле праекту архітэктара Ёсіфа Лангбарда.
Здымкі паказваюць работы на Доме ўраду ад першай стадыі будаўніцтва да першых бальшавіцкіх мітынгаў каля ўзьведзенага будынку і пастаўленага перад ім помніка Леніну.
Пад матэрыяламі, што апынуліся ў расейскім музэі, зьмешчаныя подпісы на беларускай мове.
На здымках ёсьць і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед. На будоўлю ён прыяжджаў з інспэкцыяй у 1933 годзе.
Частка здымкаў паказвае афармленьне барэльефаў і бюстаў у інтэр’ерах Дому ўраду ў час яго будоўлі.
Урачыстае адкрыцьцё Дому ўраду і помніка Леніну перад ім у Менску адбылося на дзень так званай Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1934 году.
Форум