Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры G7 заклікалі ўлады Беларусі не спрыяць «расейскай агрэсіўнай вайне»


На саміце лідэраў G7 прынялі сумесную заяву, у якой пацьвердзілі імкненьне « вялікай сямёркі» да каардынацыі намаганьняў дзеля спыненьня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

У заяве асуджаюцца «наўмысныя эскаляцыйныя крокі» Расейскай Фэдэрацыі. «Мы наклалі і будзем працягваць накладаць дадатковыя эканамічныя санкцыі на Расею», — гаворыцца ў заяве.

Удзельнікі саміту выказалі занепакоенасьць наўмысным пашкоджаньнем трубаправодаў «Паўночнага патоку» ў Балтыйскім моры і асудзілі любое наўмыснае разбурэньне крытычна важнай інфраструктуры.

Удзельнікі саміту пацьвердзілі, што «любое ўжываньне хімічнай, біялягічнай або ядзернай зброі Расеяй пацягне за сабой сур’ёзныя наступствы».

Асобны пункт заявы прысьвечаны пазыцыі афіцыйнага Менску. «Мы паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў спыніць спрыяньне расейскай агрэсіўнай вайне», — заявілі лідэры G7.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG