Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля заяваў Лукашэнкі Мінабароны Беларусі пачало праверку, чакаюцца маршы і разгортваньне вайсковых частак


Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

З 11 кастрычніка дзяржаўны сакратарыят Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з даручэньнем Лукашэнкі пачаў праверку Ўзброеных Сіл.

веПраверка мае комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытаньні праверкі гатоўнасьці да выкананьня задач па прызначэньні, заявілі ў Міністэрстве абароны.

У ходзе праверкі вайсковыя часткі і падразьдзяленьні адпрацуюць пытаньні прывядзеньня ў баявую гатоўнасьць, правядзеньне маршу, разгортваньне ў прызначаных раёнах з выкананьнем вучэбна-баявых задач.

10 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў чарговую нараду зь сілавым блёкам. Там ён заявіў:

«У сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакумэнтах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку саюзнай дзяржавы. Аснова гэтай групоўкі — армія, Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаваньне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, цягам двух дзён. Аддадзена было маё распараджэньне, каб мы прыступілі да фармаваньня гэтай групоўкі».

Існаваньне такой групоўкі не прадугледжвае сумесных ваенных дзеяньняў за межамі Беларусі.

У выпадку наяўнасьці ў вас інфармацыі аб прызыве рэзэрвістаў на зборы і іншыя зьвесткі, якія ідуць з войска, просім вас зьвязацца з нашай рэдакцыяй. Гэта можна зрабіць бясьпечным чынам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG