Як паведаміла ў Інстаграме ягоная жонка Юлія, Семчанку пасьля вызваленьня зноў завезьлі ў РАУС, а потым на Акрэсьціна. У панядзелак мае быць новы суд.
15 верасьня Дзьмітрыя і Юлію затрымалі ў Менску. На наступны дзень Семчанку арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) нібыта за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў.
У верасьні 2020 году Семчанку арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
Семчанка сышоў з тэлеканалу АНТ пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту ў жніўні 2020 году. У верасьні таго году ён адбыў 15 дзён арышту за ўдзел у маршы 16 жніўня.