Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю раней за сканчэньне тэрміну выйшла пэнсіянэрка, асуджаная за камэнтары ў Telegram


Галіна Міхальчук
Галіна Міхальчук

Чаму 70-гадовую жанчыну выпусьцілі з турмы, невядома.

Галіна Міхальчук — пэнсіянэрка, была асуджана на 2,5 года пазбаўленьня волі за камэнтары ў Telegram-чатах, піша ініцыятыва Dissidentby.

Падчас разгляду справы ў лютым 2022 году сілавікі, прызнаныя судом пацярпелымі, ацанілі свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў, пры гэтым абвінавачаная жыхарка Ваўкавыску мела пэнсію ўсяго 500 рублёў.

Гэта быў не адзіны прысуд пэнсіянэрцы — 26 кастрычніка 2021 году Галіне ўжо прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» паводле дыфамацыйнага артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу. Да суду пэнсіянэрка два месяцы (з 21 верасьня да 21 лістапада 2021 году) утрымлівалася ў зьняволеньні: першапачаткова яе затрымлівалі паводле арт.342 КК. Да пэнсіі яна працавала на чыгунцы.

Галіне Іванаўне паставілі ў віну больш за тры дзясяткі эпізодаў: цягам паўгода яна пісала камэнтары ў тэлеграм-канале «Волковыск для жизни». Яе судзілі за шэраг камэнтароў, якія зьмяшчаюць нэгатыўную ацэнку Лукашэнкі, а таксама «зьневажаюць ягоны гонар». Таксама, згодна з абвінавачаньнем, Галіна пісала «паклёпы» на сілавікоў і службовых асобаў.

Вызваленьне стала навіной для ўсей сям’і 70-гадовай жанчыны. Дакладная прычына, зь якой яе адпусьцілі (амністыя ці памілаваньне), невядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG