Пра гэта паведамляе прэс-служба казахстанскага лідэра.
«Пытаньні стварэньня паўнавартаснага тэхналягічнага хабу ў Казахстане і павышэньня чалавечага капіталу ў сфэры IT сталі прадметам сустрэчы з заснавальнікам і старшынёй рады дырэктараў ЕРАМ Systems Аркадзем Добкіным. Кампанія ўваходзіць у лік вядучых сусьветных пастаўшчыкоў праграмнага забесьпячэньня і лічбавых паслуг», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта Казахстану.
Прэзыдэнт Казахстану таксама ўзяў удзел у рабоце казахска-амэрыканскага інвэстыцыйнага круглага стала. У ім ўдзельнічалі кіраўнікі найбуйнейшых амэрыканскіх кампаній Chevron, ExxonMobil, Fluor, Shell ЗША, Solar Turbines, S&P Global, Centrus Energy Corporation, Boeing, Amway, GE International Markets, Honeywell UOP, Philip Morris, Procter & Gamble, Baker Hughes, John Deere, Bechtel, Halliburton, Valmont, Champion Foods, PepsiCo, MasterCard, Citi, McLarty Associates, Macro-Advisory LTD, Private Equity Fund RCF, Brownstein Hyatt Farber Schreck, Greenenberg Traurig LLP, Microsoft, Coursera, StartX, Wabtec, Amazon, Pfizer, Medtronic, Netflix.
EPAM Systems — першая кампанія з краінаў былога СССР, якая ўвайшла ў S&P 500. Яе заснавалі два беларусы — Аркадзь Добкін і Леанід Лозьнер. Штаб-кватэра EPAM знаходзіцца ў Ньютаўне (ЗША), а яе аддзяленьні працуюць больш як у 40 краінах сьвету.
9 жніўня 2020 году падчас прэс-канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «нейкі EPAM і іншыя, Добкін або Дробкін» пералічвалі грошы на пратэставыя акцыі. І заявіў, што дзяржава павінна бачыць «усе фінансавыя патокі».
Пасьля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі кампанія пачала рэлакейт супрацоўнікаў з краіны.