У сваім Фэйсбуку яна напісала:
«А ў нас новага тое, што сёньня бачылася з АІФам (Аляксандрам Іосіфавічам Фядутам — РС), было спатканьне, праз шкло, ну прыйшоў час убачыць «змоўшчыка» (амаль праз 17 месяцаў) ня ў клетцы суду, а хоць праз шкло. Ну, што магу сказаць, рыхтуецца да перасылкі і калёніі, таму пастрыгся яшчэ карацей, рэшта зубоў уражвае, з кіёчкам, але досыць бадзёры і задаволены (напэўна, таму што сёньня ў іх лазьневы дзень). Чакае кнігі з крамы і дазволу аддаць мне рукапіс, паколькі сьледчы так і не дазволіў (вельмі доўга вывучае). Усім перадаў прывітаньне і падзяку тым, хто падтрымаў на судзе, усім пажадаў здароўя і волі. (ну, пасьля прысуду — 10 гадоў пазбаўленьня волі — на волю не хутка). Злуюся на гэтага «змоўшчыка», але КАХАЮ гэтага хлопца. Дай Бог нам усім сілаў...»