Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» паказалі «забароненыя» віды КДБ


Панарама Менску зь відам на комплекс будынкаў КДБ, фрагмэнт відэа ад «Кібэрпартызанаў»
Панарама Менску зь відам на комплекс будынкаў КДБ, фрагмэнт відэа ад «Кібэрпартызанаў»

Хакеры расказалі, як міліцэйскія дроны шпіёняць за беларусамі, і паказалі, як выглядае комплекс КДБ з вышыні птушынага палёту.

Суполка беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны», якая ўваходзіць у рух «Супраціў», апублікавала на Youtube аповед пра бесьпілётнікі сілавікоў.


Як паведамляюць «Кібэрпартызаны», дроны сілавікоў лёталі вакол пратэставых раёнаў накшталт Новай Баравой і «плошчы Перамен», шукалі ў вокнах бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама здымалі акцыі пратэсту. Аднак, паводле тэхнічнага экспэрта, удзельнікаў пратэстаў з запісаў дронаў нельга апазнаць — хутчэй можна апазнаць зь відэа вулічных камэр.

Кадры зь міліцэйскіх дронаў унікальныя тым, што на іх можна пабачыць «забароненыя» віды на комплекс будынкаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, адзначаюць хакеры. Але нагадваюць, што дроны ўжываюць і праціўнікі рэжыму. Да прыкладу, група «Чорны бусел» у канцы 2021 году пры дапамозе дрона скінула ёмістасьць з запальнай сумесьсю на вучэбны цэнтар унутраных войскаў у Валоўшчыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG