Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 жніўня: 5 гадоў калёніі за «абразьлівыя фота» дзяржаўнага сьцяга, два гады — за «абразу» Лукашэнкі і Караева


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца.

10 жніўня Віцебскі абласны суд агучыў вырак 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёна Робэрту Кузьняцову. Мужчыну абвінавацілі ў:

  • абразе Лукашэнкі;
  • узбуджэньні сацыяльнай варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці;
  • закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама распаўсюджваньні матэрыялаў, якія зьмяшчаюць такія заклікі, з выкарыстаньнем інтэрнэту;
  • зьдзеку зь дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь.

«У лістападзе 2021 году абвінавачаны разьмясьціў у сетцы інтэрнэт абразьлівыя фотавыявы дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і камэнтары да яго», — паведамілі ў пракуратуры.

У выніку судзьдзя Галіна Бондал прысудзіла Кузьняцову 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

За абразу Лукашэнкі і Караева асудзілі палітзьняволенага жыхара Баранавічаў Аляксандра Кудловіча

Паводле дзяржабвінавачаньня, у верасьні і лістападзе 2020 году Кудловіч разьмясьціў у Telegram-канале і мэсэнджары Viber абразьлівую інфармацыю пра Лукашэнку, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант зьяўляўся Юры Караеў.

Суд Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічаў прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

Справу разглядала судзьдзя Іна Паўлоўская.

Сыстэмны блёк і мабільны тэлефон абвінавачанага канфіскавалі ў даход дзяржавы як прылады злачынства, піша выданье Intex-press.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG