Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Сьлюнькоў, якога Алесь Адамовіч назваў «Чарнобыльскім Пілатам».


Мікалай Сьлюнькоў (на першым пляне) на кангрэсе камуністаў у Менску, 2014
Мікалай Сьлюнькоў (на першым пляне) на кангрэсе камуністаў у Менску, 2014

На 94-м годзе жыцьця памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Сьлюнькоў.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Мікалай Сьлюнькоў у 1983–87 гадах займаў пасаду 1-га сакратара ЦК КПБ. У 1987–1990 быў сакратаром ЦК КПСС, членам Палітбюро ЦК КПСС.

Па іроніі лёсу, Сьлюнькоў нарадзіўся ў дзень чарнобыльскай катастрофы — 26 красавіка.

Паводле адмысловай Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня па расьсьледаваньні дзейнасьці службовых і іншых асобаў, датычных да ўтойваньня інфармацыі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Сьлюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небясьпеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі.

Пісьменьнік Алесь Адамовіч, які ў першыя ж дні пасьля аварыі дамогся прыёму ў Сьлюнькова і пераконваў яго ў магчымых катастрафічных наступствах аварыі, пазьней назваў яго «Чарнобыльскім Пілатам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG