Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы сакратар ЦК КПБ Сьлюнькоў пра аварыю ў Чарнобылі: «Ня трэба сеяць паніку». ВІДЭА


Калі ў красавіку 1986 году выбухнуў Чарнобыль, прэзыдэнт Акадэміі навук БССР Мікалай Барысевіч разам з дырэктарам Інстытуту ядзернай энэргетыкі «Сосны» Васілём Несьцярэнкам прынесьлі першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Сьлюнькову мапы радыяцыйнага забруджваньня і патрабавалі адсяленьня людзей. Сьлюнькоў заявіў: «Ня трэба сеяць паніку», паклаў дакумэнты і прапановы ў сэйф і зьехаў у адпачынак.

Пра гэта распавёў акадэмік Мікалай Барысевіч у 2012 годзе, наведваючы галерэю свайго сябра, народнага мастака БССР Міхаіла Савіцкага, які прысьвяціў чарнобыльскай трагедыі цыкль з 11 карцін «Чорная быль».

Інтэрвію з акадэмікам Барысевічам запісаў Сяргей Тарасаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG