Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вераніка Цапкала прапанавала стварыць грамадзкую раду, каб праверыць ступень незалежнасьці СМІ


Вераніка Цапкала на канфэрэнцыі ў Вільні 8 жніўня 2022
Вераніка Цапкала на канфэрэнцыі ў Вільні 8 жніўня 2022

Вераніка Цапкала, адна з прадстаўніц штабу аб'яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, на канфэрэнцыі ў Вільні выказалася за стварэньне грамадзкай рады, каб высьветліць ступень незалежнасьці СМІ.

Паводле Цапкалы, беларусы ня маюць незалежных СМІ за мяжой, а ёсьць асьвятленьне адной палітычнай сілы — офісу Сьвятланы Ціханоўскай.

Цапкала крытычна выказалася наконт працы офісу:

  • Пасьля ад’езду зь Беларусі замест аб’яднанага штабу зьявіўся офіс Ціханоўскай. Тыя, хто былі зь ёй у Беларусі, зьніклі зь яе каманды.
  • Вызваленьне палітвязьняў і новыя свабодныя выбары — гэтыя мэты не былі дасягнутыя, кажа Цапкала. Паездкі за мяжу і прыгожыя прэзэнтацыі ня выклічуць зьмены ў Беларусі.
  • Цапкала таксама прапанавала правесьці аўдыт фінансавых сродкаў, і першым яго павінен прайсьці офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай 8–9 жніўня ладзіць у Вільні канфэрэнцыю, на якой маюць знайсьці адказы на пытаньні аб далейшай стратэгіі беларускай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG