Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе «Форум патрыятычных сіл» — у адзін час з канфэрэнцыяй, якую ў Вільні ладзяць дэмакратычныя сілы


Прадстаўнікі «Белай Русі» зьбіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў Менску, 5 чэрвеня 2020
Прадстаўнікі «Белай Русі» зьбіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў Менску, 5 чэрвеня 2020

9 жніўня ў Менску пройдзе «Форум патрыятычных сіл», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на старшыню праўладнай арганізацыі «Белая Русь» Алега Раманава.

«У ім возьмуць удзел 14 суб’ектаў грамадзянскай супольнасьці. Гэта асноўныя грамадзкія абʼяднаньні канструктыўнай накіраванасьці і некалькі палітычных партый Беларусі. Сьпікерамі на форуме будуць іх кіраўнікі», — цытуе БелТА Раманава.

Па выніках форуму маюць прыняць дэклярацыю.

8–9 жніўня ў Вільні мае адбыцца канфэрэнцыя, якую ініцыяваў офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG