Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўзмацніла санкцыі супраць Расеі: папраўкі тычацца імпарту золата і нафты


Золата на прадпрыемстве ў Расеі, архіўнае фота
Золата на прадпрыемстве ў Расеі, архіўнае фота

Афіцыйны Лёндан увёў санкцыі на імпарт з Расеі золата, а таксама анансаваў забарону на імпарт вугалю (абмежаваньні набудуць моц 10 жніўня) і нафты (забарона будзе дзейнічаць з 31 сьнежня). Новыя санкцыі ўводзяцца на фоне паўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

«Забараняецца імпарт нафты і нафтапрадуктаў, вугалю і вугальнай прадукцыі, золата, а таксама набыцьцё, пастаўкі і дастаўка, непасрэдна або ўскосна, гэтых тавараў. Таксама забараняецца аказаньне тэхнічнай дапамогі, фінансавых паслуг і пасярэдніцкіх паслуг для гэтых тавараў», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце брытанскага ўраду.

Мінулы раз брытанскі ўрад пашыраў санкцыі ў дачыненьні расейскага імпарту і экспарту ў канцы чэрвеня. Тады Лёндан забараніў пастаўляць у Расею авіяпаліва, тавары і тэхналёгіі, зьвязаныя з нафтай і яе перапрацоўкай, і сваю валюту — фунты стэрлінгаў.

Акрамя таго, улады Вялікай Брытаніі яшчэ раней унесьлі ў свой санкцыйны сьпіс старшыню рады дырэктараў «Нацыянальнай мэдыягрупы» Аліну Кабаеву і яе бабку Ганну Зачапіліну, кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла, расейскага дзіцячага амбудсмэна Марыю Львову-Бялову, а таксама акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласьці.

У дадатак, брытанскі ўрад забараніў аказаньне Расеі ўсіх фінансавых і брокерскіх паслуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG