Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абсалютбанк» пасьля ўвядзеньня санкцый зьмяніў назву і стаў крэдытна-фінансавай арганізацыяй


Лягатып Абсалютбанку
Лягатып Абсалютбанку

Цяпер колішні банк ня зможа ажыцьцяўляць шэраг апэрацый, якія былі даступныя яму ў ранейшым статусе.

З 5 ліпеня «Абсалютбанк» афіцыйна апавясьціў кліентаў аб тым, што зьмяніў назву і, уласна, перастаў быць банкам. Цяпер гэта нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «ОптыКурс». Рашэньне ўзгодненае з Нацбанкам Беларусі.

З-за зьмены юрыдычнага статусу ў кампаніі адклікалі ліцэнзію на ажыцьцяўленьне дзейнасьці па такіх банкаўскіх апэрацыях, як:

  • прыцягненьне грашовых сродкаў фізычных асоб на рахункі і (або) ва ўклады (дэпазыты);
  • разьмяшчэньне прыцягнутых грашовых сродкаў фізычных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазыты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасьці, платнасьці і тэрміновасьці;
  • адкрыцьцё і вядзеньне банкаўскіх рахункаў фізычных асоб;
  • выпуск у абарачэньне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак;
  • выдача каштоўных папер, якія пацьвярджаюць прыцягненьне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазыты) і разьмяшчэньне іх на рахункі.

У Нацбанку ўдакладняюць, што на 5 ліпеня ў кампаніі не было разьмешчаных укладаў насельніцтва ці індывідуальных прадпрымальнікаў

«Абсалютбанк», які належаў набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Мікалаю Вераб'ю, у 2021 годзе трапіў пад санкцыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG