«На Av.by файнае абнаўленьне: мы сталі падтрымліваць беларускую мову на iOS- і Android-плятформах, — паведаміў Дзьмітры Геранін і адзначыў, што гаворка ідзе не пра карыстальніцкі кантэнт, а пра «чыста інтэрфэйсныя рэчы».
«У „Андроідзе“ гэта працуе па змаўчаньні, калі беларуская мова ўсталяваная як сыстэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самой аплікацыі. Заходзьце, зьмяняйце на беларускую мову — і наперад», — расказаў Дзьмітры.
Пераклалі, паводле яго, усе пункты мэню, усе элемэнты кіраваньня, падказкі, кастамныя элемэнты дызайну, форма падачы, унутраныя сэрвісы («Av.by фінансы», ацэнка кошту аўтамабілія, чэк-лісты праверкі машын, захаваныя пошукі).
На расейскай мове засталіся карыстальніцкі кантэнт (аб’явы), рэдакцыйны кантэнт (артыкулы, навіны, «Веды»), сыстэмныя паведамленьні пра памылкі, каталёг марак і мадэляў.
«Мы хоць і моцна стараліся, але разумеем, што недзе маглі перакласьці няправільна, таму прымаюцца багрэпорты (апавяшчэньні карыстальнікаў аб знойдзеных памылках і няспраўнасьцях. — РС), — патлумачыў Дзьмітры Геранін. — iOS і Android у суме — гэта 44% усіх сэсій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазьней, гэта зрабіць крыху складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай беларускую мову і кайфуй».