Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух беларусаў з ПВК «Вагнэр» падазраюць у ваенных злачынствах пад Кіевам. СБУ назвала іх прозьвішчы


Брацкая магіла ў Матыжыне
Брацкая магіла ў Матыжыне

Ураджэнец Рэчыцы Гомельскай вобласьці Сяргей Сазанаў і ўраджэнец Воршы Віцебскай вобласьці Аляксандар Ступніцкі, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнэр» у Сырыі, падазраюцца ў 14 эпізодах катаваньняў і зьверскіх расстрэлаў у вёсцы Матыжын Макараўскага раёну Кіеўскай вобласьці.

Апроч таго, паводле сьледзтва, Сяргей Сазанаў і Аляксандар Ступніцкі ўдзельнічалі ў выкраданьні, катаваньні і забойстве старасты Матыжына Вольгі Сухенкі, яе мужа і сына.

Абодва беларусы ўключаныя ў базу цэнтру «Миротворець». Паводле зьвестак, сабраных супрацоўнікамі цэнтру, Сяргей Сазанаў (нарадзіўся ў 1972 годзе) — колішні маёр міліцыі, працаваў участковым інспэктарам Рэчыцкага РАУС. У 2015 годзе яго нібыта аштрафавалі за спажываньне наркотыкаў на 14 мільёнаў беларускіх рублёў. Мае пазыўны «Рой».

Аляксандар Ступніцкі нарадзіўся ў 1989 годзе і дагэтуль нібыта мае прапіску ў Воршы.

Паводле зьвестак цэнтру «Миротворець», абодва дагэтуль маюць беларускае грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG