Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі арыштавалі дом расейскага алігарха Абрамовіча коштам 10 млн эўра


Раман Абрамовіч
Раман Абрамовіч

У партугальскім рэгіёне Алгарві арыштаваны дом расейскага алігарха Рамана Абрамовіча коштам 10 млн эўра, паведаміла выданьне Público 14 траўня.

Паводле зьвестак выданьня, за 15 дзён да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну кампанія Millhouse Views LLC, якая належыць інвэстыцыйнаму холдынгу Абрамовіча, спрабавала прадаць гэтую нерухомасьць, але партугальская дзяржаўная банкаўская карпарацыя Caixa Geral de Depósitos паведаміла аб гэтым паліцыі. На патрабаваньне МЗС Партугаліі рэгістрацыя ўласнасьці была замарожаная з 25 сакавіка.

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Раман Абрамовіч трапіў пад жорсткія санкцыі Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі. Яго актывы, у тым ліку лёнданскі футбольны клюб «Чэлсі», былі замарожаныя. Нядаўна Абрамовіч падпісаў дамову аб продажы клюбу.

У сярэдзіне красавіка суд брытанскага вострава Джэрсі замарозіў актывы Абрамовіча на суму 7,3 млрд даляраў, францускія ўлады канфіскавалі асабняк Абрамовіча на Рыўеры коштам 120 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG