Канфіскавалі фататэхніку, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зроблены здымкі вайсковай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах.
Ганцарэвіча затрымалі 27 красавіка. Праўладныя прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэа ягонага допыту і паведамілі, што Ганцарэвіч затрыманы за тое, што нібыта фатаграфаваў расейскую вайсковую тэхніку і дасылаў фатаздымкі ў незалежныя мэдыя Zerkalo.io і Радыё Свабода. Журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.