Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Казахстан падпісалі пагадненьне аб сумеснай вытворчасьці ўдарных бесьпілётнікаў


Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў (зьлева) і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган падпісалі сумесную заяву аб пашыраным стратэгічным партнэрстве. Анкара, 10 траўня 2022 г.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў (зьлева) і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган падпісалі сумесную заяву аб пашыраным стратэгічным партнэрстве. Анкара, 10 траўня 2022 г.

10 і 11 траўня Казахстан і Турэччына падпісалі дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве.

Турэцкая Рэспубліка і Казахстан падпісалі пагадненьне аб сумеснай вытворчасьці ўдарных бесьпілётнікаў ANKA. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на кампанію-вытворцу Türk Havacılık ve Uzay Sanayii AŞ (TUSAŞ).

Турэцкая дзяржаўная аэракасьмічная кампанія заключыла пагадненьне з «Казахстан інжынірынг». Як паведамляе кампанія, якая распрацоўвае дроны, акрамя вытворчасьці, супрацоўніцтва прадугледжвае тэхнічнае абслугоўваньне і рамонт БПЛА на сумесным прадпрыемстве ў Казахстане.

Бесьпілётнік ANKA здольны несьці карысную нагрузку да 350 кіляграмаў. Ён можа быць абсталяваны васьмю супрацьтанкавымі ракетамі або чатырма авіябомбамі. Турэцкія вайскоўцы ўжывалі такія прылады ў 2020 годзе падчас вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

Пагадненьне аб сумеснай вытворчасьці ўдарных дронаў было падпісана падчас афіцыйнага візыту прэзыдэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева ў Турэччыну.

Усяго па выніках перамоваў дэлегацый Казахстана і Турэччыны бакі падпісалі 14 дакумэнтаў, якія «рэгулююць двухбаковае вайсковае супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Турэцкай Рэспублікай», гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Казахстана.

«Дзякуючы падпісанай агульнай дэклярацыі мы ўзьнялі наша партнэрства на новы ўзровень стратэгічнага партнэрства. Турэччына і Казахстан — дзьве братэрскія краіны. Мы, Турцыя, удзяляем вялікую ўвагу стабільнасьці і спакою ў Казахстане», — заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган па выніках сустрэчы з Такаевым.

Такаеў упершыню наведаў Турэччыну зь дзяржаўным візытам пасьля ўступленьня на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2019 годзе. Ягоны візыт праходзіць на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Некаторыя экспэрты адзначаюць, што цяпер у Анкары зьявілася магчымасьць умацаваць сувязі зь дзяржавамі Цэнтральнай Азіі, якія Масква лічыць зонай свайго ўплыву.

Турэччына — адзін з пасярэднікаў у перамовах Кіева і Масквы. Казахстан адмовіўся падтрымліваць Расею падчас уварваньня ва Ўкраіну, а на 9 траўня ўлады забаранілі выкарыстоўваць расейскую сымболіку накшталт «георгіеўскіх» стужак і літары Z, якія асацыююцца з ваеннай агрэсіяй РФ.

10 траўня ў рамках дзяржаўнага візыту прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева ў Турэччыну адбылася сустрэча міністра абароны Казахстану Руслана Жаксылыкава зь яго турэцкім калегам Хулусі Акарам. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Казахстану.

«У ходзе сустрэчы падпісаны шэраг дакумэнтаў, якія рэгулююць двухбаковае вайсковае супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Турэччынай», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Казахстану.

Падрабязнасьці ў паведамленьні ведамства не прыводзяцца, піша «Радыё Азаттык».

Як паведаміла турэцкае абароннае ведамства, міністар нацыянальнай абароны Турэччыны Хулусі Акар указаў на значнасьць пашырэньня турэцка-казахстанскіх абаронных сувязяў, «у тым ліку ў галіне правядзеньня сумесных вайсковых вучэньняў і абароннай прамысловасьці».

Мясцовае агенцтва Baigenews прыводзіць словы намесьніка міністра абароны Казахстану Султана Камалетдзінава аб тым, што ў рамках візыту казахстанскай дэлегацыі ў Анкару падпісаны шэраг дакумэнтаў, у тым ліку «па гісторыі, музэях, падрыхтоўцы кадраў, разьвіцьці вайсковай навукі».

У адміністрацыі прэзыдэнта Казахстану паведамілі, што прадстаўнікі дзьвюх краін падчас візыту прэзыдэнта Казахстану ў Турэччыну падпісалі пратакол «аб супрацоўніцтве ў галіне вайсковай выведкі», а таксама пратакол аб супрацоўніцтве «ў галіне вайсковых архіваў, вайсковай гісторыі, музэязнаўства і вайсковых публікацый».

Такаеў упершыню наведаў Турэччыну зь дзяржаўным візытам пасьля ўступленьня на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2019 годзе. У сераду чакаецца ўдзел казахстанскага прэзыдэнта ў бізнэс-форуме і сустрэча з прадпрымальнікамі Турэччыны.

Візыт Такаева ў Турэччыну праходзіў на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Анкара прапанавала пляцоўку для перамоваў паміж Кіевам і Масквой, у Стамбуле ў канцы сакавіка прайшла сустрэча дэлегацый дзьвюх краін, пасьля якой Расея адвяла свае войскі ад украінскай сталіцы. Некаторыя экспэрты зазначаюць, што ў Турэччыны зьявілася магчымасьць умацаваць сувязі зь дзяржавамі Цэнтральнай Азіі, якія Масква лічыць зонай свайго ўплыву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG