Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Савіных заявіў у ПА АБСЭ пра неабходнасьць «неадкладнай капітуляцыі» Ўкраіны і «новых выбараў»


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

«Адзіным рашэньнем» ваеннага канфлікту ва Ўкраіне можа стаць «толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх улад без якіх-небудзь папярэдніх умоў». Такую заяву зрабіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

11 траўня ён узяў удзел у онлайн-мерапрыемстве Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, арганізаваным у рамках ініцыятывы «Заклік да дзеяньня — працэс «Хэльсынкі +50» і прысьвечаным ролі АБСЭ ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Відэазапіс ягонага выступу апублікавала прэс-служба ПП НС.

Савіных сьцьвярджае, што «многія краіны NATO непасрэдна ўцягнутыя ў ваенныя дзеяньні, пастаўляючы ўкраінскім уладам узбраеньне, выведную інфармацыю, дапускаючы пранікненьне сваіх грамадзян ва Ўкраіну ў якасьці наймітаў», што, на яго думку, «зацягвае канфлікт».

Прапанаваную ім Кіеву капітуляцыю Савіных назваў «вырашальным крокам для выратаваньня жыцьцяў грамадзян Украіны», які «дазволіць Расеі дапамагчы правесьці дэнацыфікацыю Ўкраіны, аказаць дапамогу ў правядзеньні новых выбараў, для назіраньня за якімі будзе запрошана і ПА АБСЭ, і іншыя міжнародныя назіральнікі».

24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG