Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, 18 параненыя


 Баец УСУ на ўзьбярэжжы каля Адэсы
Баец УСУ на ўзьбярэжжы каля Адэсы

У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, яшчэ 18 параненыя, паведаміў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

«6 забітых і 18 параненых украінскіх грамадзянаў. Гэта толькі тыя, каго знайшлі. І хутчэй за ўсё будзе больш. Сярод забітых — трохмесячнае дзіця. Немаўляці, якое павінна было сустракаць з бацькамі свой першы Вялікдзень», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

23 красавіка расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па Адэсе, мэтай былі аб’екты інфраструктуры.

Па дадзеных паветранага камандаваньня «Поўдзень», украінскія вайскоўцы зьнішчылі дзьве расейскія крылатыя ракеты, запушчаныя самалётамі ТУ-95 з акваторыі Касьпійскага мора. Таксама былі зьнішчаныя два БПЛА апэратыўна-тактычнага ўзроўню, якія, як мяркуецца, ажыцьцяўлялі карэкцыю палёту крылатых ракет. У гарсавеце Адэсы дадалі, што 2 ракеты паразілі два жылыя дамы.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітрый Кулеба падкрэсьліў, што адзінай мэтай расейскіх ракетных удараў па Адэсе зьяўляецца тэрор і дадаў, што Расею трэба прызнаць дзяржавай-спонсарам тэрарызму і абыходзіцца зь ёй адпаведным чынам.

Напярэдадні ў Расеі заявілі аб новых плянах падчас другой фазы спэцапэрацыі ва Ўкраіне (так у Расеі называюць поўнамаштабнае ўварваньне). Расейскія вайскоўцы заявілі аб намеры ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвай Украінай для забесьпячэньня сухапутнага калідора ў анэксаваны Крым, атрыманьне выхаду ў Прыднястроўе.

Расейскае маштабнае ваеннае ўварваньне ва Украіну працягваецца з раніцы 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG