Дата дня
1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Дзень у гісторыі
1861 — пачатак Грамадзянскае вайны ў ЗША.
1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.
1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».
1968 — першы фэстываль біт-ансамбляў у Менску.
1981 — запуск шатла «Калюмбія», першага пілятаванага касьмічнага апарату шматразовага выкарыстаньня.
2021 — у „справе змоўнікаў“ аб захопе ўлады арыштаваны Аляксандар Фядута, літаратуразнаўца і паліттэхноляг, палітвязень. У той самы дзень у той самай справе арыштаваны Юрась Зянковіч, юрыст. У Шклове затрыманы трэці фігурант справы Рыгор Кастусёў.
У гэты дзень нарадзіліся
1541 — Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.
1838 — Станіслаў Ішора, каталіцкі сьвятар, удзельнік паўстаньня 1863 году, першая ахвяра Мураўёва.
1839 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.
1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Ахвяра сталінізму.
1938 — Алесь Масарэнка, пісьменьнік, стваральнік і рэдактар часопіса „Першацвет“, апякун літаратурнай моладзі.
1948 — Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1963 — Лявон Вашко, журналіст і пісьменьнік, выдавец самадрукаў.
1968 — Сяргей Токць, гісторык.
У памяці
1969 — Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1938 — Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.
1945 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.