Паводле Дзянісавай, сярод 86 вайскоўцаў, вызваленых з расейскага палону, былі жанчыны, якія зазналі катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў палоне.
«Жанчын даставілі ў Беларусь, а затым у СІЗА ў Бранску (Расея), дзе іх катавалі і пагражалі ім. Зьняволеных распраналі дагала ў прысутнасьці мужчын, прымушалі сядзець на кукішках, стрыгчы валасы і пастаянна дапытвалі, спрабуючы зламаць маральна», — напісала Людміла Дзянісавай у сваім Фэйсбуку.
Некаторых з ваеннапалонных, паводле ўкраінскай упаўнаважанай па правах чалавека, прымусілі ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх сюжэтаў з патрабаваньнем перайсьці на расейскую мову.
Падобныя дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі, як піша Людміла Дзянісава, зьяўляюцца парушэньнем артыкула 13 Жэнэўскай канвэнцыі аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі, якая патрабуе абыходзіцца з ваеннапалоннымі гуманна. Яна заклікала адпаведныя структуры ўлічыць гэтыя парушэньні.