Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі каля 200 удзельнікаў антываенных акцый


Затрыманьне ў Пецярбургу (фота 13 сакавіка).
Затрыманьне ў Пецярбургу (фота 13 сакавіка).

У больш чым 10 гарадах Расеі ў суботу затрымалі каля 200 удзельнікаў акцый супраць вайны з Украінай.

Дзясяткі людзей затрымалі ў Маскве і Пецярбургу. У Маскве масавыя затрыманьні прайшлі ў парку Зарадзьдзе, разьмешчаным побач з Крамлём. Апазыцыйны рух «Вясна» раней анансаваў акцыю пратэсту на мосьце над ракой Масквой.

У Пецярбургу на Ісакіеўскай плошчы затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі на акцыю руху «Вясна» — паведамляе Север.Реалии. Сярод затрыманых былі і мастачкі, якія малявалі Ісакіеўскі сабор, а таксама журналісты.


Каля ваеннага шпіталя ў Пецярбургу таксама прайшоў антываенны пікет. На журналістку выданьня «Сота» Вікторыю Арэф’еву напалі курсанты на чале з афіцэрам. Яе павалілі на зямлю і разьбілі ёй акуляры і тэлефон — піша «Сота». Пачатак нападу патрапіў на відэа.

Акцыя пратэсту супраць вайны ў Пецярбургу.
Акцыя пратэсту супраць вайны ў Пецярбургу.

Расейскія ўлады не ўзгадняюць акцыі пратэсту, паліцыя затрымлівае людзей на падыходзе да месцаў, дзе зьбіраюцца праціўнікі вайны, часам у аўтазакі трапляюць і выпадковыя мінакі. Затрымліваюць, напрыклад, за плякаты «Міру — мір» ці «Не вайне». На Пушкінскай плошчы ў Маскве затрымалі чалавека, які стаяў з пакаваньнем мясной нарэзкі «Міраторг» з закрэсьленым «торг».


Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах, акрамя Масквы і Пецярбурга, напрыклад, у Казані.

Аўтазакі ў цэнтры Навасібірску
Аўтазакі ў цэнтры Навасібірску
  • З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага на антываенных акцыях у Расеі былі затрыманыя, па падліках незалежнага праваабарончага мэдыя-праекту «ОВД-Инфо», больш за 15 тысяч чалавек. Апошнія тыдні акцыі больш малалікія, чым у першыя дні пасьля пачатку вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG