Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Украіны: Расея набірае пракурораў і судзьдзяў для працы на акупаванай тэрыторыі Ўкраіны


Плякат на будынку Херсонскага гарсавету 1 сакавіка 2022, архіўнае фота
Плякат на будынку Херсонскага гарсавету 1 сакавіка 2022, архіўнае фота

Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што Расея ажыцьцяўляе набор сілавікоў, пракурораў і судзьдзяў для накіраваньня іх на тэрыторыю Ўкраіны для фармаваньня акупацыйных органаў улады.

Асобна, паводле інфармацыі ўкраінскага Генштабу, шэраг падразьдзяленьняў спэцслужбаў Расеі задзейнічаныя для правядзеньня «тлумачальнай» працы сярод мясцовых жыхароў Херсонскай вобласьці аб неабходнасьці стварэньня чарговай псэўдарэспублікі. Гэтая праца суправаджаецца дэманстрацыяй інфармацыйных сюжэтаў з падстаўнымі асобамі.

Генштаб таксама паведаміў аб актывізацыі перамяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх войскаў. «Імаверна, (гэта адбываецца) з мэтай перагрупоўкі падразьдзяленьняў, а таксама стварэньня рэзэрву для папаўненьня страт у жывой сіле, узбраеньні і тэхніцы.

«На тэрыторыях Кіеўскай вобласьці, якія пакінуў вораг, фіксуюцца выпадкі мінаваньня тэрыторый і дамоў мясцовых жыхароў», — адзначыў Генштаб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG