Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FT: Расея больш не патрабуе падчас перамоваў «дэнацыфікацыі» Ўкраіны


Перамовы ўкраінскай і расейскай дэлегацый у Беларусі.
Перамовы ўкраінскай і расейскай дэлегацый у Беларусі.

Расея больш не патрабуе падчас перамоваў так званай «дэнацыфікацыі» Ўкраіны і гатовая пагадзіцца з уступленьнем краіны ў Эўразьвяз, калі Ўкраіна будзе мець нэўтральны статус. Аб гэтым піша Financial Times з спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмых з хадой перамоваў.

Масква і Кіеў абмяркоўваюць варыянты ўрэгуляваньня канфлікту, якія ўключаюць адмову Ўкраіны ад уступленьня ў NATO ў абмен на гарантыі бясьпекі і магчымасьць уступіць у ЭЗ. У праекце пагадненьня няма трох пачатных патрабаваньняў Расеі: дэмілітарызацыя, «дэнацыфікацыя» і абарона расейскай мовы ва Ўкраіне, — паведамілі крыніцы выданьня на ўмовах ананімнасьці.

Украіна і яе заходнія саюзьнікі па-ранейшаму скептычна ставяцца да намераў Уладзіміра Пуціна — яны асьцерагаюцца, што ён можа выкарыстоўваць перамовы як «дымавую заслону» для папаўненьня сваіх вайсковых сілаў і плянаваньня новага наступу.

Сябра ўкраінскай перамоўнай групы Давід Арахамія расказаў Financial Times, што бакі блізкія да пагадненьня аб гарантыях бясьпекі і магчымасьці ўступленьня Украіны ў ЭЗ, аднак, на яго думку, да пэрспэктывы прарыву трэба ставіцца асьцярожна.

У рамках пагадненьня, якое разглядаюць бакі, Украіна павінна адмовіцца ад распрацоўкі ядзернай зброі, разьмяшчэньня на сваёй тэрыторыі замежных вайсковых базаў і ад імкненьня ўступіць у NATO. Узамен Украіна атрымае гарантыі бясьпекі, якія павінны будуць ратыфікаваць 11 краін: Расея, Кітай, ЗША, Вялікая Брытанія, Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Польшча, Турцыя і Ізраіль. Арахамія называе гэтыя гарантыі «блізкімі да 5-га артыкула NATO», паводле якога ўсе чальцы альянсу абавязаныя абараняць хаўрусьніка ў разе нападу на яго.

Новы раўнд перамоваў прадстаўнікоў Расеі і Ўкраіны ў вочным фармаце павінен пачацца сёньня ў Турцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG