Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве аштрафавалі сьвятара, затрыманага за налепку «Украина, прости!»


Васіль Ягораў падчас службы, архіўнае фота
Васіль Ягораў падчас службы, архіўнае фота

У Магілёве 28 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы грэка-каталіцкага сьвятара Васіля Ягорава.

Яму прысудзілі штраф 1600 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Ягорава затрымалі 25 сакавіка ў Магілёве за налепку «Украина, прости!» на машыне. Зь пятніцы да панядзелка ён знаходзіўся ў ізалятары.

Васіль Ягораў — пробашч парафіі Божай Маці Бялыніцкай. Ён вучыўся ў Івана-Франкоўску і там быў пасьвечаны ў сан сьвятара. Ён шматдзетным бацька і актыўна выступае ў абарону хрысьціянскіх сямейных каштоўнасьцяў. Ягораў таксама ўдзельнічаў у дзейнасьці Дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» (пралайф-рух).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG